Ударны беспілотнік атакаваў НПЗ у Башкартастане

09/05/2024 - 11:11

Да Украіны прыкладна ў 1,5-2 тысячы кіламетраў / ufa1.ru

Ударны беспілотнік атакаваў нафтаперапрацоўчы завод у Башкартастане ў РФ. Ён трапіў ва ўстаноўку каталітычнага крэкінгу "Газпрам нафтахіма" ў горадзе Салават (мясцовыя ўлады сцвярджаюць, што толькі "спрабаваў"). Там адбылося ўзгаранне. Па іншых звестках, пашкоджаны будынак помпавай станцыі на тэрыторыі прадпрыемства. Расійскі бок заявіў, што завод "працуе ў штатным рэжыме".

Салават знаходзіцца прыкладна ў 1,5-2 тысячах кіламетраў ад мяжы з Украінай.

Раніцай 9 траўня беспілотнікі атакавалі нафтабазу каля Анапы ў Краснадарскім краі РФ. Пачаўся пажар, былі пашкоджаныя некалькі рэзервуараў.

Украіна ў апошнія месяцы наносіць сістэматычныя ўдары беспілотнікамі па НПЗ і нафтабазах у Расіі. Вытворчасць паліва ў РФ ўпала, а кошты на яго пачалі расці.

vk.com

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі