Турысты з Расіі акупуюць Брэст — у гатэлях кажуць, што месцаў няма

08/05/2024 - 15:48

Горад Брэст / unsplash.com

У бліжэйшыя выхадныя ў Брэсце будуць святкаваць Дзень Перамогі. Гарадскія ўлады запрашаюць усіх ахвотных, але спантанна сарвацца ў горад на некалькі дзён у беларусаў ужо наўрад ці атрымаецца. Усе гасцініцы забітыя турыстамі з Расіі, якія прыехалі сюды паглядзець на ваенны парад і адпачыць па поўнай праграме.

 

Амаль усе нумары занятыя

Каб знайсці хоць адзін свабодны нумар на дваіх з 8 па 12 траўня, Еўрарадыё абтэлефанавала некалькі гатэляў.

Месцаў у гэты перыяд няма, — кажуць у гатэлі "Буг". — Усе нумары даўно забраніравалі — святы ж... Ёсць пакоі толькі з 9-га па 10-е або з 11-га па 12-е. Двухмесны нумар будзе каштаваць 162 рублі, аднамесны — 100.

І тут, і ў іншых гатэлях, у якія нам удалося датэлефанавацца, кажуць, што большасць гасцей прыехалі з Расіі. Некаторыя браніравалі месцы за некалькі месяцаў.

Дарэчы, гасцініцу "Буг" расіяне любяць. У ёй адкрыты музейны пакой памяці Уладзіміра Высоцкага, які некалькі разоў тут спыняўся.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі