Пра санкцыі і эканамічную незалежнасць, ІП, ІТ, курсы валют і палітыку — эфір

08/05/2024 - 08:04

Павел Данейка / Еўрарадыё

На Захадзе пачаліся размовы пра падрыхтоўку новага санкцыйнага пакета ў дачыненні да лукашэнкаўскага рэжыму. Не, санкцыі, безумоўна, не працуюць, але на фоне гэтай навіны прэм’ер-міністр Галоўчанка нечакана заявіў, што “ва ўмовах санкцый стратэгічнай задачай Беларусі становіцца дасягненне рэальнага эканамічнага суверэнітэту”. Відаць, тое, што рэпрэсіямі з краіны выціснулі значную колькасць ІТ-кампаній, а іпэшнікаў паставілі на мяжу выжывання новымі законамі і дэкрэтамі, — адна з частак рашэння гэтай задачы.

Што з сябе ўяўляюць санкцыі, уведзеныя ў дачыненні да Беларусі, і чаму яны не працуюць так, як чакалі іх ініцыятары? Ці здольная беларуская эканміка не толькі адаптавацца да сённяшніх умоў, але і паказаць рост? Ці спрацуе стратэгія "Кіберпартызан", і калі не атакі на “Гродна Азот”, то што можа прымусіць рэжым вызваліць палітвязняў? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае эканаміст, адміністрацыйны дырэктар BEROC, сузаснавальнік Інстытута прыватызацыі і менеджменту Павел Данейка.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі