У фінале футбольнай Лігі Еўропы згуляюць “Манчэстар Юнайтэд” і “Аякс” (відэа)

12/05/2017 - 05:39

У фінале футбольнай Лігі Еўропы згуляюць “Манчэстар Юнайтэд” і “Аякс”. Яны сустрэнуцца 24 траўня ў Стакгольме.

“Манчэстар Юнайтэд” згуляў унічыю 1:1 з “Сельтай”. Маруан Фелайні адкрыў лік на 17-й хвіліне, госці яго зраўнялі на 85-й, калі вызначыўся Факунда Ранкалья. За кошт гасцявой перамогі (1:0) далей ідзе каманда Жазэ Маўрынью. “Ліён” выйграў у “Аякса” — 3:1, аднак далей ідзе галандскі клуб, які на сваім полі атрымаў перамогу з лікам 4:1.

Адзначым, што тры гады запар Лігу Еўропы выйгравала іспанская “Севілья”.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі