У Эстоніі заявілі, што санкцыі ў дачыненні да Беларусі стрымаюць Расію

01/07/2024 - 20:38

"Уводзяцца дадатковыя санкцыі" / procurious.com

Санкцыі ў дачыненні да Беларусі стрымаюць Расію, заявіў міністр замежных спраў Эстоніі Маргус Цахкна. Ён іх назваў "вельмі важным прагрэсам".

"У дачыненні да Беларусі ўводзяцца дадатковыя санкцыі, лепш чым раней прывязаныя да абмежавальных захадаў у дачыненні да Расіі, цытуе яго словы postimees.ee. — Тым самым скарачаюцца магчымасці Расіі з дапамогай Беларусі атрымліваць доступ да шэрагу тавараў, якія патрэбныя Расіі на полі бою ў агрэсіі супраць Украіны".

У канцы чэрвеня стала вядома, што Еўрасаюз распаўсюдзіў частку санкцый, уведзеных супраць Расіі, на беларускую эканоміку (у сувязі з удзелам рэжыму Аляксандра Лукашэнкі ў вайне РФ супраць Украіны). У Мінску пагражаюць Еўрасаюзу "асіметрычнымі" контрсанкцыямі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі