У Дубровенскім раёне згарэў камбайн

03/10/2024 - 07:43

Камбайн пасля пажару / vitebsk.mchs.gov.by

У Беларусі працягваюць гарэць камбайны. На гэты раз здарэнне адбылося ў Дубровенскім раёне Віцебскай вобласці. Як паведамляюць ратавальнікі, у сераду КВК-800 "Палессе FS80" мясцовага сельскагаспадарчага прадпрыемства працаваў у полі каля вёскі Бель, калі адбылося ўзгаранне. Камбайнер самастойна ліквідаваць яго з дапамогай двух вогнетушыцеляў не змог. Агонь знішчыў два заднія колы, пашкодзіў маторны адсек і кабіну.

Мяркуецца, што адбылося кароткае замыканне электраправодкі.

Сёлета ў Беларусі зафіксавалі антырэкорд па колькасці камбайнаў, якія згарэлі падчас жніва.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі