У дэпутаты ідзе 22-гадовая спадарожніца Лукашэнкі Марыя Васілевіч

09/09/2019 - 08:39

Па Кальварыйскай выбарчай акрузе №104 у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў будзе балатавацца 22-гадовая "Міс Беларусь 2018", пастаянная спадарожніца Аляксандра Лукашэнкі Марыя Васілевіч. 6 верасня яе кандыдатуру зарэгістравала акружная выбарчая камісія, паведамляе адміністрацыя Фрунзенскага раёна Мінска.

Разам з прыгажуняй за дэпутацкае месца будуць змагацца грамадскі актывіст Максім Вінярскі і дырэктар "Рэмаўтадара Фрунзенскага раёна" Генадзь Насевіч.

Марыя Васілевіч пачала з'яўляцца на публіцы разам з кіраўніком краіны пасля фіналу конкурса прыгажосці "Міс Беларусь 2018", на якім прысутнічаў і Аляксандр Лукашэнка. Яна суправаджае Лукашэнка на любых мерапрыемствах — ад збору кавуноў і капання бульбы да хокейных матчаў і 1000-годдзя Брэста. Яна скончыла факультэт мэнэджмента і эканомікі БДЭУ, а зараз працуе сувядоўцай праграмы "Добрай раніцы, Беларусь!" на БТ.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі