Чырвоны касцёл / Еўрарадыё
У ноч на 26 верасня пажар здарыўся ў мінскім касцёле святых Сымона і Алены (Чырвоны касцёл), паведамляе прэс-служба МНС.
У 3:35 ратавальнікі атрымалі паведамленне, што ў касцёле спрацавал сігнлізацыя. "Высветлілася, што адбылося ўзгаранне электраправодкі ў будынку. У выніку здарэння пашкоджаная маёмасць на плошчы каля 20 кв.м. ніхто не пацярпеў", — гаворыцца ў паведамленні сталічных ратавальнікаў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут