У чацвер па большай частцы Беларусі пройдуць дажджы

02/10/2024 - 15:24

Дождж, ілюстрацыйнае фота / pixabay.com

У чацвер, 3 кастрычніка, у Беларусі чакаецца воблачнае надвор'е, паведамляе Белгідрамет.

Уначы па захадзе, а ўдзень на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць дажджы. Удзень месцамі па паўночным захадзе Беларусі чакаюцца моцныя дажджы, таму сінолптыкі абвясцілі жоўты ўзровень небяспекі. Вецер уначы будзе няўстойлівы слабы, удзень — усходні ўмераны.

Тэрмометры ўначы пакажуць 3-9 вышэй за нуль. Удзень прагназуецца +9...+15, па паўднёвым усходзе краіны паветра прагрэецца да 16-21 градуса цяпла. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі