У Брэсце з балкона 14-га паверха ўпала 11-класніца

10/05/2018 - 07:43

У Брэсце з балкона 14-га паверха ўпала 11-класніца. Як паведаміў БЕЛТА афіцыйны прадстаўнік  УУС Брэсцкага аблвыканкама Сяргей Дучэнка, здарэнне адбылося ў сераду, 9 траўня, у адным з дамоў на Інтэрнацыянальнай вуліцы. Ад атрыманых траўмаў дзяўчына памерла на месцы. Яе труп каля 16-й гадзіны знайшлі прахожыя. Вядома, што школьніца 2000 года нараджэння.

Пакуль гаворка ідзе пра няшчасны выпадак. Праваахоўнікі высвятляюць усе абставіны трагічнага здарэння.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі