У Брэсце з акна інтэрната дзяржуніверсітэта імя Пушкіна выпаў студэнт першага курса гістарычнага факультэта. Здарэнне адбылося 1 траўня. Малады чалавек знаходзіцца ў рэанімацыі ў цяжкім стане.
Як інфармуе "Наша ніва", адміністрацыя ВНУ не каментуе здарэнне. Пры гэтым цытуе словы намесніцы дэкана па выхаваўчай працы Яўгеніі Занько: "Я адмаўляюся даваць каменты ў тыя дні, калі ў нас гора!".