У Брэсце міліцыя ўжыла святлошумавыя гранаты і гумавыя кулі

10/08/2020 - 20:43

У Брэсце ў цэнтр горада сёння зноў выйшлі пратэстоўцы. На скрыжаванні вуліц Савецкай і Машэрава пачаўся хапун. Людзі станавіліся ў счэпку. 

Калі дэманстрантаў выціснулі, яны сталіўздоўж праспекта Машэрава. У бок міліцыі паляцелі сметніцы, хтосьці запусціў петарду. АМАП выкарыстаў святлошумавыя гранаты і гумавыя кулі. Ёсць параненыя, у тым ліку карэспандэнт TUT.by. 

Каля школы №15 сталі рабіць барыкаду з выдраных бетонных лавак. У міліцыю кідалі бетоннай пліткай. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі