У беларускіх футбольных клубаў адкрылася летняе трансфернае акно

09/07/2016 - 09:34

У беларускіх футбольных клубаў з 9 ліпеня адкрылася летняе трансфернае акно. Цяпер яны могуць прадаваць ці здаваць у арэнду сваіх гульцоў іншым клубам для ўдзелу ў бягучыць ці будучых спаборніцтвах.

Як паведамляе Прессбол, на сёння шасці клубам вышэйшай лігі забаронена рэгістраваць новых гульцоў з-за пратэрмінаванай запазычанасці перад Беларускай федэрацыяй футбола. Гэта “Белшына”, “Граніт”, брэсцкае “Дынама”, “Іслач”, “Нафтан” і “Нёман”. Днямі забарону на трансферы знялі з жодзінскага “Тарпеда-БелАЗ”.

Перад трансферным акном санкцыі БФФ дзейнічалі ў дачыненні 11 клубаў, яшчэ двум вынеслі папярэджанні.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі