У Беларусі за парушэнне самаізаляцыі будуць прымусова шпіталізаваць

05/04/2020 - 08:32
Reuters

Міністэрствы аховы здароўя і ўнутраных спраў разам з Дзяржпагранкамітэтам Беларусі зацвердзілі інструкцыю аб узаемадзеянні ва ўмовах распаўсюджвання каранавіруса. Дакумент апублікаваны на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале 5 красавіка і тычыцца змяшчэння грамадзян у самаізаляцыю.

Паводле інструкцыі, памежнікі штодня да 11:00 перадаюць у Міністэрства аховы здароўя звесткі пра ўсіх грамадзян, якія ўехалі ў Беларусі з-за мяжы за мінулыя суткі, уключаючы адрас іх пастаяннай або часовай рэгістрацыі. Міністэрства аховы здароўя на працягу гадзіны перадае гэтыя даныя па сваіх гарадскіх і раённых падраздзяленнях, пасля чаго медработнікі і/або супрацоўнікі органаў унутраных спраў наведваюць прыбылых і правяраюць рэжым самаізаляцыі.

Калі чалавека не будзе дома, яго адшукаюць, а затым яго змогуць у выпадку неабходнасці прымусова шпіталізаваць у адпаведнасці з часткай пятай артыкула 14 закона ад 7 студзеня 2012 г. №345-З "Аб папярэджанні распаўсюджвання захворванняў, якія ўяўляюць небяспеку для здароўя насельніцтва, віруса імунадэфіцыту чалавека".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі