У Беларусі за "экстрэмізм" затрымалі грамадзянку Літвы

01/11/2022 - 13:18
Алена Цымбаліст у школе / http://metod.sch173.minsk.edu.by/

У Беларусі за "экстрэмізм" затрымалі грамадзянку Літвы. Яна працавала настаўніцай у адной з мінскіх школ. "Пакаяльнае" відэа з жанчынай з'явілася ў тг-каналах, звязаных з сілавікамі. Яна прызналася, што двойчы ўдзельнічала ў масавых пратэстах 2020-га і чытала ў Telegram "дэструктыўныя каналы".

Праваабаронцы высветлілі, што затрыманая — гэта Алена Цымбаліст. Яна працуе настаўніцай 173-й мінскай школы. Ёй 58 гадоў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі