У Беларусі вызначылі тарыф на зарадку электрамабіляў

26/04/2018 - 17:25

У Беларусі з 1 траўня ўводзіцца тарыф на зарадку электрамабіляў, паведамляе прэс-служба Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю (МАРГ). Гэты тарыф будзе супастаўны з тарыфам на электраэнергію для насельніцтва, які забяспечвае поўнае пакрыццё эканамічна абгрунтаваных выдаткаў на яе выпрацоўку.

Такі тарыф уводзіцца ў Беларусі ўпершыню. МАРГ тлумачыць яго ўвядзенне тым, што рынак электрамабіляў з'яўляецца досыць перспектыўным і хутка расце. Зарадка электрамабіляў будзе ажыццяўляцца на рэспубліканскімі ўнітарнымі прадпрыемствамі электраэнергетыкі ДВА "Белэнерга". 

Тарыф складае 0,15693 рубля (без ПДВ) за 1 кВт · гадз. МАРГ падкрэслівае, што гэта на 48% ніжэй за адпаведны тарыф для арганізацый, якія працуюць у сферы паслуг.

Асноўным спажыўцом гэтай паслугі, як мяркуецца, будзе насельніцтва. Людзі атрымаюць магчымасць зараджаць электрамабілі самастойна ў хатніх умовах або атрымліваць паслугу па зарадцы аўтамабіля з дапамогай зарадных станцый юрыдычных асоб ці індывідуальных прадпрымальнікаў, якія аказваюць такія паслугі, на супастаўных умовах.

Разам з тым у ведамстве падкрэсліваюць, што дзяржава рэгулюе толькі сам тарыф на электраэнергію. А тарыф на аказанне паслугі па зарадцы аўтамабіляў будзе вызначацца гаспадарчым суб'ектам самастойна, зыходзячы з кан'юнктуры рынку з улікам выдаткаў на куплю электрычнай энергіі ды іншых выдаткаў.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі