У Беларусі на рубель павялічыўся памер базавай велічыні

01/01/2019 - 09:43

У Беларусі павялічыўся памер базавай велічыні. З 1 студзеня 2018-га ён складаў 24,5 рубля, цяпер — 25,5. Павелічэнне базавай велічыні з 1 студзеня 2019 года прадугледжана пастановай Саўміна (№ 956 ад 27 снежня 2018 года).

Як вядома, ад базавай велічыні залежаць памеры некаторых падаткаў і збораў, дапамог, стыпендый, штрафаў і г. д.

Фота: government.by

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі