У Беларусі Эйнштэйн застаўся б троечнікам. Навошта міністр ваюе з рэпетытарамі

20/08/2026 - 12:44

Школьнікам абмяжоўваюць магчымасці вучыцца / euroradio.fm

— Недарэчна абвінавачваць тэрмометр у высокай тэмпературы, — лічыць настаўніца года Беларусі, выкладчыца матэматыкі і практыкуючая рэпетытарка Таццяна Крапіневіч. 

— Сімптом таталітарнай дзяржавы — калі людзі не могуць самі вырашаць, куды ім ісці,перакананы намеснік прадстаўніка па нацыянальным адраджэнні ў пытаннях адукацыі і навукі Аб’яднанага пераходнага кабінета Беларусі Андрэй Лаўрухін.

Рэзкія выказванні міністра адукацыі Беларусі Андрэя Іванца пра рэпетытараў абурылі не толькі настаўнікаў, але і звычайных людзей. Чыноўнік прама заявіў, што “арганічна іх не ўспрымае”, параўнаўшы працу спецыялістаў з “надзіманнем гумавага шарыка да памераў аўтамабільнай шыны” дзеля экзаменаў. Таксама Іванец назваў школьную праграму занадта простай, адзначыўшы, што любы бацька павінен быць у стане растлумачыць яе дзіцяці.

Якім чынам міністр пераблытаў прычыну з вынікам? Колькі выпускнікоў насамрэч маюць патрэбу ў дапамозе і чаму спробы загнаць рынак у рамкі рэестраў нагадваюць вяртанне ў СССР?

Пра гэта і не толькі чытайце ў матэрыяле Еўрарадыё.

Абвінаваціць тэрмометр у гарачцы — усё роўна што пераблытаць прычыну і вынік

Для Таццяны Крапіневіч нападкі на прыватных выкладчыкаў выглядаюць абсурдна. Настаўніца ўпэўнена, што такім чынам чыноўнікі змагаюцца не з самой хваробай, а з прыборам, які фіксуе яе наяўнасць.

Таццяна Крапіневіч / Instagram
Андрэй Лаўрухін / Архіў

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі