У БДУ прахадны бал на рускую філалогію за год падскочыў на 112 пунктаў

26/07/2016 - 11:45

Белдзяржуніверсітэт апублікаваў сёлетнія прахадныя балы на спецыяльнасці дзённай бюджэтнай формы навучання. Таксама прыводзяцца прахадныя балы, якія былі на гэтых спецыяльнасцях у 2015 годзе.

У параўнанні з мінулым годам на 30 спецыяльнасцях конкурс вырас, але прахадны бал мяняўся не настолькі істотна — у межах 5-15 балаў. Зрэшты, ёсць адна спецыяльнасць, дзе прахадны бал падскочыў ажно на 112 пунктаў — гэта “руская філалогія”. Калі ў 2015 годзе для паступлення туды дастаткова было набраць 245 балаў з 400, то сёлета там трэба ўжо 357 балаў.

На 23 спецыяльнасцях прахадны бал наадварот знізіўся. Напрыклад, для паступлення на міжнародную журналістыку сёлета дастаткова 317 балаў, а летась трэба было 346. На спецыяльнасць “хімія лекавых злучэнняў” сёлета паступаюць з 314 баламі, а летась трэба было сама меней 356.

Яшчэ на дзвюх спецыяльнасцях прахадныя балы засталіся нязменнымі — “лагістыка” (370) і “сусветная эканоміка” (367).

Найвышэйшыя прахадныя балы сёлета на спецыяльнасцях “міжнародныя адносіны” і “міжнароднае права” (382).

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі