У Баранавічах “замінавалі” чыгуначны вакзал

23/12/2018 - 08:31

У Баранавічах эвакуявалі людзей з будынку чыгуначнага вакзала: прычынай стала паведамленне пра нібыта закладзеную бомбу.

У абласной міліцыі парталу TUT.by паведамілі, што ў МНС патэлефанавала жанчына, якая і сказала пра нібыта закладзенае выбуховае прыстасаванне.

На месца выехала міліцыя, выратавальнікі і сапёры, якія правяралі вакзал на наяўнасць бомбы.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі