У Баранавічах падлеткі спалілі ў Вечным агні рытуальныя вянкі

21/10/2021 - 09:02
Ля помніка вызваліцелям Баранавічаў заўсёды стаяць вянкі / barturizm.by​

У Баранавічах школьнікі кінулі ў Вечны агонь рытуальныя вянкі, якія стаялі ля помніка воінам і партызанам, што вызвалялі Баранавічы ў Другую сусветную вайну. Пра інцыдэнт, які адбыўся 18 кастрычніка, расказалі ў СК.

Следчыя высветлілі, што вянкі ў агонь кідалі двое падлеткаў 13 і 14 гадоў. Яшчэ адзін назіраў. Паколькі 14-гадовы школьнік ужо дасягнуў узросту прыцягнення да крымінальнай адказнасці, яму можа пагражаць артыкул. Ва ўсякім выпадку, крымінальная справа па ч. 1 арт. 339 КК РБ (хуліганства) мясцовыя следчыя распачалі.

Рэгіянальнае выданне "Наш край" адзначае, што ў той жа дзень у горадзе невядомыя зладзілі разгром на стадыёне "Лакаматыў", дзе ў цяперашні час ідуць работы па будаўніцтве і добраўпарадкаванні. Аднак выявіць сувязь паміж гэтымі двума фактамі журналістам выдання пакуль не ўдалося.

У тую ж ноч невядомыя зламалі будаўнічую тэхніку ля стадыёна "Лакаматыў" / nashkraj.by

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі