У апошнюю пятніцу зімы па захадзе Беларусі будзе да +8

26/02/2026 - 15:56

Вясна ідзе ў Беларусь, ілюстрацыйнае фота

У пятніцу, 27 лютага, у Беларусі прагназуецца воблачнае надвор'е з праясненнямі, паведамляе Белгідрамет.

Будзе пераважна без ападкаў. Уначы і зранку месцамі па краіне чакаюцца слабыя туман і галалёд. На асобных участках дарог — галалёдзіца. Вецер прагназуецца паўднёвы, уначы — ад слабога да ўмеранага, удзень — умераны.

Тэрмометры ўначы пакажуць ад -1 градуса па захадзе да -12 градусаў па ўсходзе краіны. Удзень чакаецца -1...+5 градусаў, у заходніх раёнах будзе 6-8 градусаў цяпла.

У суботу і нядзелю будзе пераважна без ападкаў, толькі ўначы месцамі па паўночным усходзе краіны, а ўдзень у паўночна-заходніх раёнах пройдуць невялікія кароткачасовыя ападкі. Вецер будзе паўднёва-заходні, заходні ўмераны.

Тэрмометры ўначы пакажуць ад 6-8 градусаў марозу па паўднёвым усходзе да 2 градусаў цяпла па захадзе Беларусі. Удзень чакаецца 2-8 градусаў вышэй за нуль, па захадзе краіны прагназуюць 9-13 градусаў са знакам "плюс".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі