У 2018-м Беларусь і ЕС могуць падпісаць дакумент аб прыярытэтах партнёрства

11/12/2017 - 08:45

У першай палове 2018 года Беларусь і ЕС узгодняць Пагадненне аб прыярытэтах партнёрства на 2018-2020 гады. Пра гэта паведаміў журналістам намеснік міністра замежных спраў Алег Краўчанка

Па яго словах, абмеркаванне дакумента выйшла на фінальную стадыю, але ёсць яшчэ некалькі тэхнічных момантаў. 

Краўчанка: "Паміж намі з'явіцца дакумент, які ўтрымлівае слова "партнёрства" паміж Еўрапейскім саюзам і Беларуссю. Гэта будзе ўпершыню, я думаю, у гісторыі нашых адносінаў. Гэта дакумент адчыняе доступ да фінансавых інструментаў, які задзейнічае Еўрапейскі саюз у рамках "Усходняга партнёрства"

Гэты дакумент, па словах чыноўніка, неабходны для далейшага падпісання дамовы аб партнёрстве і супрацоўніцтве.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі