У кіраўніцтва абласцей і Мінска ўключылі прадстаўнікоў КДБ і КДК

07/10/2026 - 09:04

Камітэт дзяржбяспекі

У склад аблвыканкамаў і Мінгарвыканкама цяпер па змоўчанні ўключаюцца прадстаўнікі КДК і КДБ.

Адпаведныя змены зробленыя ўказам Лукашэнкі ў Палажэнне аб кадравым забеспячэнні органаў мясцовага кіравання і самакіравання. Ён апублікаваны 7 кастрычніка на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале і набывае моц пасля апублікавання.

Згодна з ім, у склад аблвыканкамаў і Мінгарвыканкама будуць уваходзіць старшыня абласнога Камітэта дзяржкантролю, кіраўнік структурнага падраздзялення КДК па Мінску, начальнік упраўлення КДБ па вобласці або Мінску.

Раней у склад выканкамаў уключаліся міліцэйскія начальнікі, а таксама "іншыя службовыя асобы па рашэнні старшыні аблвыканкама, Мінгарвыканкама па ўзгадненні з прэзідэнтам".

Дарэчы, згодна з новымі нормамі ў аблвыканкамы больш не ўключаюць старшыняў гарвыканкамаў абласных цэнтраў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі