Мяжа / LRT
Міністр унутраных спраў Латвіі Яніс Домбрава паведаміў, што на мяжы з Беларуссю людзі ў масках пранікілі на тэрыторыю Латвіі, пашкодзілі размеркавальную шафу і выкралі камеры назірання. Перад гэтым яны штурхалі мігрантаў у бок Латвіі. Пра гэта ён напісаў у сацсетцы X.
Па яго словах, на гэты раз правакацыя была асабліва дэманстратыўнай і агрэсіўнай, у адрозненне ад многіх папярэдніх выпадкаў. Суправаджальнікі мігрантаў знаходзіліся на беларускім боку мяжы і былі ўзброеныя. Яны пагражалі латвійскім вайскоўцам, а таксама актыўна падштурхоўвалі групу мігрантаў у бок Латвіі.
Праз некалькі гадзін пасля гэтага людзі ў масках пранікілі на тэрыторыю Латвіі. Яны пашкодзілі размеркавальную шафу і выкралі камеры. Да прыбыцця атрада памежнікаў гэтыя людзі вярнуліся на тэрыторыю Беларусі.
Кіраўнік МУС Латвіі кажа, што Беларусь павінна разумець: падобныя выпадкі могуць прывесці да больш цяжкіх наступстваў для самой Беларусі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут