Аўгуст Ханінг / AP Photo
Пасля звальнення з пасады кіраўніка Федэральнай разведслужбы Германіі (BND) Аўгуст Ханінг пісаў аналітычныя даклады для "супрацоўніка апарата бяспекі замежнай выведслужбы", піша DW. Паводле звестак Der Spiegel, гэта мог быць афіцэр азербайджанскай разведкі.
У СМІ адзначаецца, што Ханінг займаў пасаду ў праўленні Германа-азербайджанскага форуму.
Пра затрыманне экс-кіраўніка нямецкай разведкі стала вядома напярэдадні. Пракуратура падазрае Ханінга ў спробе дзяржаўнай здрады і ў шпіянажы на карысць іншай краіны. Калі яго прызнаюць вінаватым, Ханінгу пагражае ад 6 месяцаў да 10 гадоў пазбаўлення волі.
Ханінг узначальваў знешнюю разведку ФРГ з 1998 па 2005 гады.
У 2019 годзе імя Ханінга ўсплыла ў скандале вакол банкруцтва латвійскага банка, які належаў расійска-брытанскаму бізнесоўцу Рыгору Гусельнікаву. Экс-кіраўнік BND уваходзіў у склад Назіральнай рады гэтага банка. У Латвіі ў 2021 годзе супраць Ханінга ды іншых асоб падалі пазоў на суму больш за 30 млн еўра для выплат крэдыторам банка. Былы кіраўнік BND мог пазбавіцца нерухомасці і доляў у кампаніях. Частка яго пенсіі была замарожаная.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут