Twitter запусціў новую функцыю — публікацыю галасавых паведамленняў. Яно не павінна перавышаць 140 секунд. Калі запіс будзе больш працяглы, яго аўтаматычны разаб'юць на некалькі твітоў, паведамляе прэс-служба кампаніі. Там адзначаюць, што новаўвядзенне мусіць зрабіць выкарыстанне Twitter "больш чалавечным".
Новая функцыя пакуль тэстуецца і ёй можа скарыстацца толькі абмежаваная колькасць карыстальнікаў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.