Тупіковасць санкцый: ці адкрые Еўропа дзверы для беларускіх тавараў — эфір

12/03/2026 - 01:07

Аліса Рыжычэнка / Еўрарадыё

Вайна ў Іране чакана прывяла да росту коштаў на паліва ў краінах Еўропы і ў Вялікабрытаніі. І хоць менавіта гэты, звязаны з вайной, рост коштаў Расію і Беларусь наўрад ці закране, на стан іх эканомік уплывае іншая вайна. І санкцыі. Якія, як вядома, эканоміку “ўмацоўваюць”, але неяк адмоўна. У Беларусі ў гэты час прэм’ер Турчын заклікае дыпламатаў больш актыўна “тлумачыць Захаду”, а Лукашэнка хваліцца “адціснутым” у амерыканцаў рэстаранам хуткага харчавання і загадвае абавязкова прывесці туды на абед спецпрадстаўніка Трампа Джона Коўла.

Ці паўплывае вайна ў Іране на кошт бензіна ў Беларусі, і ці атрымаецца ў Лукашэнкі зарабіць і на гэтай вайне? Як праблемы ў расійскай эканоміцы адбіваюцца на эканоміцы беларускай, і чаму чыноўнікаў так моцна пачалі хваляваць санкцыі? Што адбываецца з цэнамі на прадукты, і калі пачнуць даражэць “жыроўкі”? Гэтыя ды іншыя эканамічныя тэмы абмяркоўваем у жывым эфіры Еўрарадыё з прадстаўніцай па эканоміцы і фінансах Аб’яднанага пераходнага кабінета, эксперткай у сферы дзяржаўнага кіравання і міжнароднага развіцця, магістаркай эканомікі Алісай Рыжычэнка ў 15:00. Праграма выходзіць раз на два тыдні.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі