Трамп назваў Кім Чэн Ына “тоўстым карантышкам”

12/11/2017 - 09:57

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп назваў лідара Паўночнай Карэі Кім Чэн Ына “тоўстым карантышкам”. Такі запіс ён зрабіў у Твітэры. Адначасова амерыканскі прэзідэнт прапаноўвае сваю дапамогу ў якасці пасярэдніка ў канфліктах

Падчас свайго візіту ў В’етнам Трамп прапанаваў прэзідэнту краіны Чан Дай Куангу дапамогу ў вырашэнні тэрытарыяльнай спрэчкі з Кітаем і іншымі краінамі рэгіёну ў Паўднёва-Кітайскім моры.

“Я вельмі добры пасярэднік і арбітр”, — адзначыў прэзідэнт ЗША.

Кіраўнік КНДР Кім Чэн Ын назваў 71-гадовага Трампа “старыканам”, а яго турне па пяці азіяцкіх краінах — “візітам распальвальніка вайны”.

Трамп выказаў шкадаванне, што яго называюць “старым”, бо ён спадзяецца “стаць сябрам” Кім Чэн Ыну, перадае ВВС.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі