Тэлеграм стаў блакаваць каналы, якія распаўсюджваюць асабістыя звесткі

06/02/2021 - 08:01

Тэлеграм стаў блакаваць каналы, якія распаўсюджваюць асабістыя звесткі. Пра такое рашэнне Павел Дураў, стваральнік папулярнага месенджара "Тэлеграм", распавёў на сваёй старонцы:

“У сувязі з гэтымі каналамі ўжо больш за тыдзень не выходзіць экстраннае абнаўленне Telegram для iOS: яно не атрымлівае адабрэнне Apple”.

Пра тое, што каналы могуць стаць недаступныя, Дураў казаў яшчэ ў кастрычніку. Тады ён патлумачыў пазіцыю Apple так: "Яны занепакоеныя тым, што публікацыя асабістых дадзеных супрацоўнікаў праваахоўных органаў і прапагандыстаў можа справакаваць гвалт".

На думку стваральніка “Тэлеграма”, "гэтая сітуацыя не чорна-белая". Ён хутчэй пакінуў бы каналы, аднак, як правіла, Apple у падобных сітуацыях не прапануе асаблівага выбару.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі