28 ліпеня беларускія футбольныя клубы "Тарпеда-БелАЗ" і "Дынама-Мінск" працягнуць выступленне ў розыгрышы Лігі Еўропы. У матчах трэцяга кваліфікацыйнага раунда каманда з Жодзіна прымае аўстрыйскі "Рапід" (пачатак у 20.00), а дынамаўцы у Белградзе сустрэнуцца з сербскай "Ваяводзінай "(21.00).
У аўторак 26 ліпеня барысаўскі БАТЭ у трэцім кваліфікацыйным раундзе Лігі чэмпіёнаў абыграў ірландскі "Дандалк" з мінімальным лікам 1:0.