Уратаваны сабака / @smartpress
У суботу, 21 сакавіка, рыбак праваліўся пад лёд на Слаломным канале каля вёскі Семкаў Гарадок.
Але ў гэты час на месцы ўжо былі ратавальнікі, якія праводзілі прафілактычны рэйд па папярэджанні няшчасных выпадкаў на вадаёмах. Таму яны хутка адрэагавалі і дасталі мужчыну з дапамогай вяроўкі. Рыбак быў у выратавальным камізэльцы, што значна дапамагло ў яго выратаванні. Медыцынская дапамога мужчыну не спатрэбілася.
Таксама ў Пухавічах, на сажалцы Мар’іна, выратавалі сабаку, якая танула. Яе заўважыў мужчына, які паспрабаваў самастойна выратаваць жывёлу, але нічога не атрымалася.
На дапамогу прыйшлі ратавальнікі: матрос АСВОД разам з супрацоўнікамі МНС паспяхова дасталі жывёлу.
To see this content visit the full version of this page.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут