Сёлета ў Беларусі зарэгістравалі каля 200 выпадкаў адру

06/11/2019 - 11:43

Сёлета ў Беларусі зафіксавалі каля 200 выпадкаў захворвання на адзёр. Аднак апошнія тры тыдні новыя выпадкі захворвання не фіксуюць. Пра гэта распавёў загадчык аддзела эпідэміялогіі Рэспубліканскага цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя Уладзімір Пашковіч, піша TUT.by.

Найбольшая колькасць захворвання зафіксаваная ў Гродзенскай вобласці — больш за 50. У Мінску зарэгістравана 49 выпадкаў, у Віцебскай вобласці — 30, Гомельскай — 26, Брэсцкай — 19, Мінскай — 15, Магілёўскай — 6 выпадкаў.

Адзёр перадаецца праз паветра: каб захварэць, дастаткова пабыць у адным памяшканні з ужо хворым чалавекам. Інкубацыйны перыяд (ад моманту заражэння да з'яўлення сімптомаў) — 10-18 дзён, максімальны — 21 дзень.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі