За год у Беларусі загінулі больш за 100 дзяцей / МНС Беларусі
У 2025 годзе ў Беларусі ад знешніх прычынаў загінулі 106 дзяцей. Прычым дзесяць з іх — за апошнія тры тыдні снежня.
Такую статыстыку паведамляе прэс-служба Генпракуратуры.
У ведамстве звярнулі ўвагу на неабходнасць пільнаваць адкрытыя вокны ў кватэрах. За год дзесяць дзяцей загінулі, вываліўшыся з вокнаў.
Таксама ў Генпракуратуры адзначылі, што 25 непаўналетніх загінулі ў разнастайных ДТЗ.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут