Новы канал прапаганды
Прапагандысты з СТБ завялі новы ютуб-канал. І ўжо залілі на яго больш за 130 відэа. Чамусьці сярод іх няма перадач Азаронка і Пратасевіча, у якіх парушаліся правілы відэахостынгу.
Новы канал быў створаны яшчэ напачатку лютага. То-бок, гэта не рэакцыя на нядаўняе выдаленне асноўнага канала СТБ а падрыхтоўка да яго — прапагандысты напэўна ведалі, колькі страйкаў ім ужо прыляцела, і прадбачылі блакіроўку. А цяпер робяць вялікія вочы і расказваюць пра свабоду слова.
На асноўным канале СТБ было 2,4 млн падпісчыкаў. На новым пакуль што — тры тысячы.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут