Сястра шукае беларуса, які знік пасля першага баявога задання ў складзе арміі РФ

17/10/2026 - 10:02

Сяргей Сугакоў / mail.ru

51-гадовы аршанец Сяргей Сугакоў уступіў у расійскае войска ў 2026 годзе, каб удзельнічаць у вайне супраць Украіны. Ён узяў сабе пазыўны "Бульба". 21 жніўня 2026 года ён адправіўся на баявое заданне, пасля чаго сувязь з ім перарвалася.

З пачатку верасня ягоная сястра Вольга шукала брата ў розных праваенных чатах.

Нядаўна яна пачала высвятляць кантактныя дадзеныя вайсковых шпіталяў у Растове і Калінінградзе, цікавячыся, ці дазваляюць там наведваць пацыентаў сваякам з Беларусі.

Раней, як высветліла "Наша Ніва", Сяргей "Бульба" Сугакаў зарабляў на жыццё рамонтам кватэр як у родным горадзе, так і ў Расіі. А ў 2017 годзе ён удзельнічаў у пратэстах супраць дэкрэта аб дармаедстве.

Доўгі час ён ездзіў на заробкі ў Маскву, дзе ў пачатку 2000-х гадоў яго прыцягвалі да адміністрацыйнай адказнасці за пражыванне ў горадзе без афіцыйнай рэгістрацыі. Пазней ягонае імя трапіла ў спісы асобаў, якія маюць непагашаную запазычанасць па крэдытах.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі