Святлана Ціханоўская расказала, як ставіцца да Уладзіміра Пуціна

23/02/2021 - 18:42

Святлана Ціханоўская расказала, чаму памяняла сваё стаўленне да Уладзіміра Пуціна.

"Тое, што Пуцін падтрымаў Лукашэнку і падтрымаў гвалт над беларусамі, сапсавала маё ўражанне пра яго", — заявіла яна ў інтэрв'ю Дзмітрыю Гардону

Пры гэтым Ціханоўская разрознівае расіян і іх кіраўніцтва. "Самае відавочнае, што расіяне падтрымліваюць беларусаў. Расія і Крэмль — розныя рэчы", — падкрэслівае яна.

Пасля таго, як Пуцін падтрымаў Лукашэнку, усялякі прарасійскі кандыдат у Беларусі будзе ўспрымацца кепска, кажа Ціханоўская. На яе думку, Крэмль не будзе мець на каго абапірацца ў Беларусі.

Яна дадала, што расіяне ні разу не спрабавалі выйсці на яе каманду. Але сам штаб Ціханоўскай спрабаваў пасылаць мэседж у Маскву.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі