Светлагорскія "рэйкавыя партызаны" дзейнічалі па заданні BYPOL, лічаць у СК

15/11/2023 - 12:07

Фігуранты справы аб падрыве рэлейнай шафы на чыгунцы ў Светлагорску / gp.by

Следчы камітэт Беларусі выступіў з заявай з нагоды крымінальнай справы, якую ў СК завялі супраць BYPOL і плана "Перамогі". У ведамстве лічаць, што BYPOL была "створаная пад патранажам заходніх спецслужбаў у кастрычніку 2020 года ў Польшчы — краіне, улады якой, па сутнасці, стварылі анклаў для злачыннага свету ў Еўропе".

У СК таксама заявілі, што "рэйкавыя партызаны" са Светлагорска таксама дзейнічалі па заданні прадстаўніка BYPOL Дзмітрыя Азарава. Па версіі СК, мужчыны ў ноч з 28 лютага на 1 сакавіка 2022 года "па заданні здрадніка Азарава падпалілі рэлейную шафу з абсталяваннем". У снежні 2022 года Дзмітрыя Равіча, Дзяніса Дзікуна і Алега Малчанава прысудзілі да вялікіх тэрмінаў зняволення. Равіча — да 22 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму, Дзікуна — да 23 гадоў, Малчанава — да 21 года. Кожнага яшчэ і аштрафавалі на 4800 рублёў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі