Сваякі і адвакат Андрэя Кузнечыка тыдзень не маюць звестак пра яго

22/12/2021 - 08:52

Ужо тыдзень ні блізкія, ні адвакат фрылансера Радыё "Свабода" Андрэя Кузнечыка не маюць звестак пра яго, піша bajby.org. 

Кузнечык павінен быў выйсці з Акрэсціна яшчэ 15 снежня — тады ў яго скончыўся другі 10-сутачны арышт. 

Аднак дагэтуль яго не выпусцілі. І сваякі не ведаюць, дзе і ў сувязі з чым яго ўтрымліваюць.

Кузнечык знаходзіцца за кратамі з 25 лістапада.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі