Сваяка народнага пісьменніка Васіля Быкава адправілі за спевы на 15 сутак

20/04/2021 - 11:21

Далёкага сваяка народнага пісьменніка Васіля Быкава вулічнага музыку Івана Пірэйку ў красавіку адправілі за спевы на 15 сутак за краты. Як піша nn.by, міліцыянеры затрымалі яго ў пераходзе каля метро "Каменная горка", калі ён спяваў Макса Каржа. Міліцыю выклікаў мужчына, якому не спадабаўся рэпертуар Пірэйкі.

"Я спяваю песні на беларускай, рускай, англійскай, — кажа музыка. — На беларускай у асноўным спяваю Вольскага, N.R.M.".

Паводле яго слоў, ён удзельнічае ў праекце "Пешаходка": спявае ў розных месцах Мінска. "Гэта ўсё дазволена, гэта ўсё афіцыйна, — працягвае Іван Пірэйка. — І гэтым я зарабляю на жыццё, таму абвінавачванні, што я недзе мог пікетаваць — абсурд". Аднак давялося адсядзець на Акрэсціна і ў Жодзіне 15 сутак.

"Той "неабыякавы грамадзянін" распавёў міліцыі што я нібыта спяваў песню, у якой ухваляў стагоддзе БНР, — расказвае музыка. — У дадзенай песні былі словы "Мы пераможам, трэба пацярпець"... Такіх песень я і не ведаю і ніколі не чуў".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі