Сур'ёзная аварыя пад Баранавічамі заблакавала рух на Брэст па трасе М1

12/06/2019 - 16:00

Сур'ёзная аварыя здарылася каля Баранавічаў 12 чэрвеня на трасе М1 Брэст — Мінск — мяжа РФ. Як піша intex-press.by, ДТЗ адбылося каля вядомай скульптуры зубра.

На відэа, знятым відавочцам, бачна, што мікрааўтобус з клубніцамі сутыкруўся з грузавіком. На месцы ДТЗ працуюць ратавальнікі, міліцыя і хуткая дапамога. 

У выніку аварыі рух у бок Брэста апынуўся заблакаваным.

Як удакладніла БЕЛТА, ДТЗ адбылося каля 15:30. Кіроўца КамАЗа, жыхар Гродзенскай вобласці, пры развароце не пераканаўся ў бяспецы манеўру і не даў перавагу ў руху мікрааўтобусу Volkswagen LT, якім кіраваў 33-гадовы жыхар Драгічынскага раёна. У выніку аварыі кіроўца "мікрыка" з траўмамі шпіталізаваны ў Баранавіцкую гарадскую лякарню.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі