Марыя Анімія / фота з яе старонкі ў Фэйсбуку
Супрацоўніцы Фонду беларускай салідарнасці BySol Марыі Аніміі пагражае высылка з Украіны. Праз 27 дзён яна мусіць пакінуць краіну, дзе жыве апошнія тры гады, бо 16 снежня заканчваецца дзеянне яе беларускага пашпарта.
Анімія пастаянна жыве ва Украіне з 2024 года, перадае Радыё Свабода. Яна прыехала ў краіну як валанцёрка. Ад 2020 года яна працуе ў фондзе BySol. Займаецца дапамогай беларускім добраахвотнікам ва Украіне, ладзіць для іх зборы на амуніцыю, аўтамабілі, рэабілітацыю вэтэранаў.
Два гады таму яна выйшла замуж за ўкраінскага вайскоўца. Аднак ні грамадская дабрачынная дзейнасць, ні муж-украінец не даюць дзяўчыне права легальна застацца ва Украіне пасля 16 снежня.
Яна звяртае ўвагу, што ва Украіне прынялі закон для лягчэйшай легалізацыі добраахвотнікаў, але для цывільных сітуацыя пагоршылася.
Анімія мае права падаць дазвол на іміграцыю ппасля двух гадоў шлюбу з украінцам. А пасля яго ўжо на грамадзянства. Двухгоддзе шлюбу было сёлета ў кастрычніку. Беларуска падала дакументы, але ўкраінскія ўлады разглядаюць іх каля паўгода. Аднак тады ў беларускі ўжо не будзе дзейнага пашпарту, а без яго яна не можа атрымаць дазвол на іміграцыю, патлумачылі ёй у міграцыйнай службе.
Дзяўчына адзначае, што сужэнцы іншаземных добраахвотнікаў ва Украіне цяпер могуць легалізавацца на падставе пратэрмінаванага пашпарта. Але яна гэтага зрабіць не можа, бо ў яе муж-украінец.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут