12 кастрычніка ў другой палове недалёка ад вёскі Забалацце (Бялыніцкі раён) адбылася страшная аварыя. Пасля сутыкнення з грузавіком аўтамабіль “Фальксваген Пасат” літаральна разарвала на дзве часткі.
Каля аўтамабіля ляжыць цела, накрытае блакітнай плёнкай. Крыху далей, пахіснуўшыся, стаіць грузавік, з якім адбылося сутыкненне. Транспартныя сродкі рухаліся ў адным напрамку.