СТБ: падчас ператрусаў у супрацоўнікаў TUT.by канфіскавалі 500 тысяч долараў

19/05/2021 - 13:11

Каля 500 тысяч долараў знайшлі следчыя падчас ператрусаў на офісе TUT.by і дома ў супрацоўнікаў выдання. Пра гэта паведамляе тэлеканал СТБ.

Паведамляецца, быццам у аднаго з іх 100 тысяч долараў былі схаваныя на дне вядра пад сабачым кормам. Яшчэ ў аднаго супрацоўніка знайшлі 60 тысяч долараў.

(Дарэчы, у блогера Сяргея Ціханоўскага 900 тысяч долараў знайшлі больш арыгінальна — у пакеце за канапай. Прычым толькі з трэцяй спробы ператрусу.)

Таксама паведамляецца, што асабісты даход гендырэктара холдынгу Людмілы Чэкінай з пачатку 2021 года склаў 325 тысяч рублёў. Маўляў, іх яна атрымала дзякуючы таму, што TUT.by меў статус рэзідэнта ПВТ.

Як паведамлялася раней, супрацоўнікаў TUT.by падазраюць ва ўхіленні ад падаткаў у асабліва буйным памеры. Нібыта, яны як рэзідэнты ПВТ атрымлівалі ільготы, але займаліся дзейнасцю, не прадугледжанай у ПВТ. Кампанію выключылі з рэзідэнтаў ПВТ 18 траўня — яшчэ да канца расследавання.

To see this content visit the full version of this page.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі