Старшыня ТБМ пра выказванні Улаховіча: Чаму б рускім не вярнуцца да мовы Ламаносава?

08/09/2015 - 16:17

Старшыня Таварыства беларускай мовы Алег Трусаў у жывым эфіры Еўрарадыё пракаментаваў скандальныя выказванні прэтэндэнта на пасаду прэзідэнта Мікалая Улаховіча пра сітуацыю ў беларускай мовай. Сёння ў сваім Фэйсбуку казацкі атаман прапанаваў вярнуць беларускую мову да таго стану, якой яны была ў часы Францыска Скарыны. Таксама атаман Улаховіч абвінаваціў у заняпадзе беларускай мовы паланізацыю і беларускую апазіцыю.

Алег Трусаў лічыць, што да такіх выказванняў не варта ставіцца сур’ёзна. “Чаму б не параіць рускім перакласці рускую мову на мову Ламаносава ці Мяленція Сматрыцкага? Гэта проста нейкія хворыя развагі, нічога болей”, — адзначыў старшыня ТБМ.

Пры гэтым ён адзначае, што паланізацыя часоў Рэчы Паспалітай сапраўды нанесла вялізную шкоду беларускай мове, якая перастала быць дзяржаўнай. Калі б шляхта не перайшла на польскую, то беларускай мова б цяпер квітнела, лічыць Трусаў: “Калі б не было паланізацыі, не было б і русіфікацыі”.

Што да абвінавачанняў у бок апазіцыі, то гэта не болей як штамп, сказаў кіраўнік ТБМ.

 

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі