Старшыня Еўрасавета Шарль Мішэль 7 чэрвеня гаварыў па тэлефоне з прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным пра мірнае ўрэгуляванне крызісу ў Беларусі, паведамляе ТАСС. Мішэль лічыць, што Расія можа адыграць важную ролю ў яго падтрымцы.
Шарль Мішэль заявіў, што беларускім уладам неабходна вызваліць палітвязняў, спыніць рэпрэсіі і гвалт, пачаць ўсёабдымны нацыянальны дыялог.
Таксама старшыня Еўрасавета падкрэсліў, што пагаршэнне адносін ЕС і РФ не адпавядае інтарэсам ні аднаго з бакоў.
Пуцін заявіў пра "контрпрадуктыўнасць санкцыйнага ціску ЕС" на Беларусь, як "і ў цэлым любых спроб умяшання ва ўнутраныя справы гэтай суверэннай дзяржавы".
Як вядома, Еўрасаюз рыхтуе новыя санкцыі супраць афіцыйнага Мінска. Сітуацыя ў Беларусі, як чакаецца, будзе абмяркоўвацца на сустрэчы прэзідэнта ЗША і расійскага прэзідэнта.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут