Сталі вядомыя імёны загінулых пры выбуху на Светлагорскім ЦКК

08/06/2023 - 07:45
Наступствы выбуху на камбінаце ў Светлагорску / sn.by

Адміністрацыя Светлагорскага цэлюлозна-кардоннага кабіната назвала імёны загінулых падчас выбуху 7 чэрвеня. Гэта выпаршчыкі шчолакаў Віктар Раманькоў, Міхаіл Шаціца, Алег Кацуба, гаворыцца ў тг-канале Светлагорскага райвыканкама.

Таксама паведамляецца, што генеральны дырэктар Светлагорскага ЦКК Юрый Крук сустрэўся з сем'ямі загінулых.

У каментары газеце "Светлагорскія навіны" галоўны санітарны лекар раёна Аляксандр Лугінец заявіў, што жыццю і здароўю жыхароў нічога не пагражае. Спецыялісты санстанцыі ўзялі пробы паветра ў зоне ўплыву Светлагорскага ЦКК з 18:00 да 19:30. Было праведзена 38 даследаванняў па 19 паказчыках, перавышэння гігіенічных нарматываў спецыялісты не выявілі.

Як распавядала Еўрарадыё, удзень 7 чэрвеня на Светлагорскім ЦКК адбыўся выбух — "успышка газапаветранай сумесі без далейшага гарэння". Ратавальнікі казалі пра трох загінулых, але Следчы камітэт настойваў на тым, што пра дакладную колькасць загінулых і пацярпелых казаць зарана. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі