Сілавікі, архіўнае фота
Стала вядома, чым польскія чыноўнікі тлумачаць адмову беларускім уцекачам у наданні міжнароднай абароны. Пісьменнік Севярын Квяткоўскі вывучыў копію адмовы беларусу ў праве на дадатковую абарону ў Польшчы.
"Няма падставаў сцвярджаць, што супраць заяўніка цяпер вядзецца якое-небудзь крымінальнае расследаванне або што яго распачынанне з'яўляецца рэальнай пагрозай", — пішуць польскія чыноўнікі з Упраўлення па справах іншаземцаў (UdSC) у адказ на тое, што заяўніку ў Беларусі пагражае пераслед за ўдзел у пратэстах.
А вось што яны думаюць пра рэпрэсіі ў нашай краіне: "Маштаб рэпрэсій супраць удзельнікаў пратэстаў з кожным годам змяншаецца".
Згодна з данымі польскага Упраўлення па справах замежнікаў, у кастрычніку з 95 разгледжаных спраў беларусаў 58 скончыліся адмовай і толькі 22 — наданнем абароны.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут