Стала вядома, як будуць працаваць пункты спрошчанага пропуску на Радаўніцу

13/04/2018 - 14:30

Дзяржаўны памежны камітэт паведаміў, як будуць працаваць пункты спрошчанага пропуску на Радаўніцу. 

На мяжы з Латвіяй

"Плюсы" ("Каплава") — 14, 15, 16, 17 красавіка з 09.00 да 19.00.

На мяжы з Літвой

"Відзы" ("Твярачус") — штодня, кругласутачна.
"Мальдзевічы" ("Адуцішкіс") — па панядзелках, аўторках, серадах і чацвяргах штотыдзень — з 8.00 да 20.00.
"Лынтупы" ("Папялякіс") — па пятніцах, суботах, нядзелях штотыдзень — з 8.00 да 20.00.
"Піцкуны" ("Нарвілішкес") — 17 красавіка з 12.00 да 17.00 (пропуск грамадзян, якія ідуць пешшу).
"Геранёны" ("Кракунай") — 14, 15, 17 красавіка з 11.00 да 17.00.
"Доцішкі" ("Эйшышкес") — з 09.00 да 19.00 штодня.
"Пяцюлеўцы" ("Ракай") — 17 красавіка з 11.00 да 17.00, а таксама па пятніцах, суботах, нядзелях штотыдзень — з 11.00 да 17.00.
"Парэчча" ("Латэжэжыс") — з 08.00 да 18.00 штодня.

На мяжы з Украінай

"Отчын" ("Гута") — 15, 16 17 красавіка з 09.00 да 18.00.
"Сушытніца" ("Тур") — 08.00-20.00 штодня.
"Дзівін" ("Самары") — з 08.00 да 18.00 штодня.
"Трушын" ("Вічаўка") — з 08.00 да 20.00 штодня.
"Альманы" ("Пераброддзе") — 14, 15, 16, 17, красавіка з 09.00 да 19.00.
"Глушкевічы" ("Будкі-Каменскія") — 15, 16, 17 красавіка з 09.00 да 18.00.
"Запясочча" ("Лучанкі") — 15, 17 красавіка з 09.00 да 18.00.
"Паддабранка" ("Дабранка") — 07.00 да 20.00 штодня.
"Глыбоцкае" ("Ільмаўка") — 07.00 да 20.00 штодня.
"Андрэеўка" ("Дзеравіны") — 07.00 да 20.00 штодня.

Пераходзіць мяжу ў пунктах спрошчанага пропуску дазволена толькі грамадзянам, якія пастаянна пражываюць на памежнай тэрыторыі. Дзяржаўную мяжу можна перасякаць пешшу, на роварах і асабістых легкавых аўтамабілях (у пунктах спрошчанага пропуску на ўкраінскім напрамку толькі пешшу). 

Дадатковую інфармацыю можна атрымаць па тэлефоне ў Мінску 8-017-216-26-12 (кругласутачна).

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі