Стала вядома, у чым яшчэ абвінавачваюць палітвязня Ігара Лосіка

28/04/2021 - 08:28

Стала вядома, у чым яшчэ абвінавачваюць палітвязня Ігара Лосіка. У "расследаванні" БТ, якое з'явілася 27 красавіка, яго телеграм-канал назвалі адным з галоўных "лялькаводаў" пратэстаў у Беларусі нароўні з телеграм-каналамі Сцяпана Пуцілы. Тэлеграм-канал Лосіка названы адным з "элементаў інфармацыйнага ўдару па фармаванні патрэбнага парадку дня ў беларускім грамадстве", а пасля і "інфармацыйнай вайны".

Ігар Лосік быў затрыманы 25 чэрвеня 2020-га. Спачатку яго абвінавачвалі ў "арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак". 15 снежня дадалося абвінавачванне ў "падрыхтоўцы да ўдзелу ў масавых беспарадках". У сакавіку 2021-га палітвязню выставілі трэцяе абвінавачанне, сутнасць якога пакуль не вядомая (адвакат не змог паведаміць, паколькі знаходзіцца пад падпіскай аб неразгалошванні). Пратэстуючы супраць яго, Лосік на вачах у следчага і адваката спрабаваў парэзаць сабе рукі. Ён двойчы аб'явіў галадоўкі.

Прапагандысцкі фільм БТ "Пераважная меншасць" распавядае аб так званай "групе Статкевіча і Ціханоўскага", да якой следства прылічае Ігара Лосіка і шэраг іншых блогераў, якія з мінулага года знаходзяцца за кратамі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі